У актывіста кампаніі “Гавары праўду” забралі каля 18 тысяч газет
Каля 18 тысяч “газет Някляева” забрала міліцыя ў актывіста кампаніі “Гавары праўду” Змітра Бандарчука. Як распавёў Еўрарадыё сам Зміцер, спачатку яго ў Мінску спынілі супрацоўнікі ДАІ. У машыне яны знайшлі 5 пакункаў з газетамі, прыкладна, па 900 штук у кожным. Пасля міліцыя правяла ператрус дома ў актывіста, дзе забрала яшчэ 15 пакункаў друкаванай прадукцыі. Усе газеты будуць накіраваныя на экспертызу, пасля чаго вырашыцца іх далейшы лёс, а таксама тое, ці чакае Змітра Бандарчука пакаранне.