У актывістаў СПБ канфіскавалі часопіс "Magazyn Polski"
Шчучынскія міліцыянты адпусцілі актывістаў непрызнанага Саюзу палякаў у Беларусі. У Мечыслава Яскевіча і Веранікі Сэбаст'яновіч канфіскавалі 450 асобнікаў часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie". На Яскевіча пры гэтым склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, адзначае "Беларускі партызан".
Як паведамляла Еўрарадыё, 1 красавіка міліцыянты затрымалі Яскевіча і Сэбаст'яновіч. Фармальнай нагодай для затрымання сталі падазрэнні, што ў машыне вязуць "падпольную літаратуру".
Затрыманыя збіраліся наведаць ветэранаў Арміі Краёвай, якія жывуць у Шчучынскім раёне.