У акупаваных Херсоншчыне, "Л/ДНР" аб'явілі рэферэндум аб уваходжанні ў склад РФ

Графіці ў Херсоне / t.me/spravdi
Графіці ў Херсоне / t.me/spravdi

20 верасня расійская акупацыйная адміністрацыя Херсонскай вобласці аб'явіла пра правядзенне рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расіі. Пры гэтым у сваёй прамове калабарант Уладзімір Сальда нават на дапускае думкі, што мясцовыя жыхары не захочуць гэтага.

Афіцыйны Кіеў неаднаразова заяўляў, што анексія акупаваных тэрыторый будзе "чырвонай лініяй", пасля якой перамовы з Масквой будуць немагчымыя. Тое, што адбываецца на Херсоншчыне, супярэчыць і заявам кіраўніцтва РФ, якое казала пра адсутнасць мэты далучаць новыя тэрыторыі.

Якраз у Херсонскай вобласці актыўна дзейнічаюць украінскія партызаны. Там жа ўкраінскія войскі, як чакаецца, рыхтуюць наступ.

Пра такія ж рэферэндумы заяўляюць у акупаваных расіянамі частках Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцей Украіны (у "ЛНР" ён мусіць пачацца 23 верасня).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі