СМІ: у Алматы затрымалі пляменніка Назарбаева

СМІ: у Алматы затрымалі пляменніка Назарбаева

У Алматы затрымалі Самата Абіша — пляменніка экс-прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Ён быў першым намстаршыні Камітэта нацыянальнай бяспекі. 

КНБ узялі штурмам у першы дзень масавых пратэстаў у Алматы. У руках марадзёраў апынуўся арсенал установы.

З адстаўкі Абіша Такаеў заўчора пачаў "дэмантаж" клана Назарбаева, лічаць аналітыкі. У той жа дзень цяперашні прэзідэнт Казахстана зняў самога "Елбасы" з пасады старшыні Савета бяспекі.

Паводле паведамленняў СМІ, Назарбаеў пакінуў Казахстан, разам з ім паляцелі яго дочкі з сем'ямі. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

UPD. Пазней інфармацыя пра затрыманне Самата Абіша была абвергнутая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі