У амбасадзе Ватыкана ў Рыме знайшлі чалавечы чэрап

У амбасадзе Ватыкана ў Рыме знайшлі чалавечы чэрап

У нунцыятуры (амбасадзе) Ватыкана ў Рыме знойдзены чалавечы чэрап. Гэта ўжо не першая знаходка такога кшталту: тыдзень таму там выявілі чалавечыя косткі. У паліцыі мяркуюць, што ўсё гэта парэшткі аднаго і таго ж чалавека.

Цяпер праводзіцца генетычны аналіз парэшткаў, які зойме не меней за тыдзень.

Чалавечыя косткі знайшлі ў нунцыятуры 29 кастрычніка падчас рамонтных працаў — парэшткаў было мала, таму яны не дазвалялі зрабіць экспертызу ДНК.

У італьянскай прэсе выказваецца версія, што гэта могуць быць парэшткі дзвюх 15-гадовых дзяўчынак-падлеткаў  Эмануэлы Арландзі і Мірэлы Грэгоры, якія зніклі яшчэ ў 1983 годзе. Меркавалася, што спрычыніцца да іх знікнення магла італьянская мафія.

Пасля знаходжання парэшткаў паліцыя распачала крымінальную справу аб забойстве. Ватыкан заявіў, што будзе супрацоўнічаць з праваахоўнікамі, паведамляюць замежныя СМІ.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі