У Андрэя Саннікава – новы адвакат

Як паведаміла сайту charter97.org Ала Саннікава, нарэшце, атрымалася знайсці адваката, які пагадзіўся абараняць кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Нагадаем, што ранейшага адваката Андрэя Саннікава Паўла Сапелка пазбавілі ліцэнзіі. Цяпер палітвязня будзе абараняць адвакат Марына Ковалеўская з юрыдычнай кансультацыі Фрунзенскага раёна Мінска.

Ала Саннікава таксама атрымала ліст салідарнасці ад Вільфрэда Мартенса, прэзідэнта Еўрапейскай народнай партыі і былога прэм'ер-міністра Бельгіі.

"Прэзідэнт ЕПН выяўляе сваю салідарнасць у такі цяжкі для нас час і ў сувязі з арыштам майго сына. Ён піша, што 19 снежня Лукашэнка прадэманстраваў, што з'яўляецца апошнім дыктатарам Еўропы. Менавіта таму Андрэй – аўтарытэтны чалавек у Беларусі, які адважыўся пайсці ў прэзідэнты, - знаходзіцца цяпер у турме. Вільфред Мартенс піша, што ў гэты цяжкі час Еўрапейская народная партыя з намі, гатовая заўсёды нам дапамагаць і будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі. Яны вераць, што прыйдзе час, калі народ Беларусі, які змагаецца за волю і свае правы, пераможа", - распавяла Ала Саннікава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі