У англійскія лясы выпусцілі зуброў — на іх тут вельмі разлічваюць

У англійскія лясы выпусцілі зуброў — на іх тут вельмі разлічваюць

У лясы англійскага графства Кент выпусцілі зуброў, каб паспрабаваць аднавіць натуральную фауну і флору запаведніка, піша BBC. 

Справа ў тым, што зубры валяць асобныя дрэвы, калі труцца аб іх бакамі або ядуць кару. Такім чынам звяры вызваляюць месца для іншых відаў і забяспечваюць лес неабходнай для яго экасістэмы мёртвай драўнінай.

Праект каштуе каля 1,7 мільёнаў долараў. Яго ініцыявалі два мясцовыя фонды аховы дзікай прыроды — Kent Wildlife Trust і Wildwood Trust. Эксперымент з зубрамі праводзіцца ў запаведніку Уэст-Блін і Торндэн-Вудс на паўднёвым усходзе краіны — ён ўяўляе асаблівую навуковую цікавасць для брытанскіх эколагаў.

Для асіміляцыі зуброў (у Брытаніі іх называюць еўрапейскімі бізонамі — рэд.) у Кенце стварылі спецыяльную службу егераў. Яны падрыхтавалі запаведнік да прыбыцця новых жыхароў і будуць сачыць за статкам з чатырох бізонаў.

"Вяртанне ў прыроду такіх дзікіх відаў, як зубры — гэта экалагічны падыход, калі прырода сама можа ўзяць на сябе ініцыятыву і аднавіць экасістэмы і страчаныя віды, якія дэградавалі", — кажа адзін з егераў.

Еўрапейскія бізоны (зубры) — найбліжэйшыя ацалелыя сваякі старажытных стэпавых бізонаў, якія калісьці блукалі па Брытаніі, але вымерлі ў дзікай прыродзе ў канцы Другой сусветнай вайны.

Да гэтага моманту ў Брытаніі можна было сустрэць зубра толькі ў заапарку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі