У апошні дзень спагнання сябар групы Някляева атрымаў 700 тысяч штрафу

Сёння гродзенскі актывіст Зміцер Бандарчук атрымаў штраф у памеры 700 тысяч рублёў.  Ленінскі суд вырашыў, што актывіст незаконна вырабіў і распаўсюдзіў газеты кампаніі "Гавары праўду". Па словах Бандарчука, адвакат хадайнічаў аб спыненні справы, бо віна даказана не была. Аднак суддзя Ксенія Стасюкевіч усё ж вырашыла пакараць актывіста мінімальным штрафам. Судовыя слуханні занялі ўсяго 20 хвілін.

Нагадаем, роўна два месяцы таму ў Бандарчука падчас вобшуку канфіскавалі 18 тысяч газет. Паводле Кодэкса ад адміністрацыйных правапарушэннях тэрмін, на працягу якога можна было пакараць, заканчваецца сёння. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі