У Астраўцы міліцыянты затрымалі фізіка-атамшчыка з Масквы

Фізіка-атамшчыка, каардынатара маскоўскай групы "Экаабарона" Андрэя Ажароўскага затрымалі міліцыянты ў Астраўцы, дзе сёння праходзяць грамадскія слуханні, прысвечаныя папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС. Цяпер ён дае паказанні ў астравецкай міліцыі. Як паведамляе БелаПАН, у Ажароўскага забралі амаль 100 асобнікаў "Крытычных водгукаў адносна папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС".

У той жа час ананімныя ўлёткі ў падтрымку будаўніцтва АЭС, якія раздаваліся ўдзельнікам слуханняў, ніхто не забіраў.

Нагадаем, што сённяшнія грамадскія слуханні — першыя, якія былі ініцыяваныя ўладамі. Усе ранейшыя праводзіла грамадскасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі