У Аўстраліі гулялі дзве беларускія тэнісісткі, Азаранка атрымала траўму
Траўму атрымала ў матчы ў Аўстраліі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. У першым крузе турніра ў Хобарце яна сустракалася з суайчынніцай Вольгай Гаварцовай.
У пешым сэце пры ліку 3:1 на карысць Азаранкі яна была вымушана зняцца са спаборніцтваў. У другім раўндзе (1/8 фінала) Гаварцова згуляе з румынкай Эдзінай Галавіц.
Дарэчы, сёння Жаночая тэнісная асацыяцыя распаўсюдзіла чарговыя рэйтынгі тэнісістак. Вікторыя Азаранка ўзнялася з 30-га месца на 26-е і паўтарыла сваё найлепшае дасягненне ад лістапада 2007 года. Вольга Гаварцова ў рэйтынгу перамясцілася з 48-й на 47-ю пазіцыю.
БелаПАН