У Аўстраліі рабаўнік захрас у дымаходзе

Пасля святкавання каталіцкага Раства паліцыя Аўстраліі вызваліла мужчыну, які захрас у дымаходзе аднаго з гатэляў.
Паводле папярэдніх дадзеных, мужчына хацеў пракрасціся ў бар пры гатэлі, але захрас. Супрацоўнікі гасцініцы знайшлі яго раніцай 28 снежня, пачуўшы стогны. Верагодна, ён правёў у трубе каля дзесяці гадзін.

Выратавальная аперацыя па вызваленні заняла яшчэ паўтары гадзіны. Паліцыянтам давялося разбіць цагляны мур коміна адбойным малатком. Паведамляецца, што мужчына арыштаваны не быў. Яго адправілі ў лякарню.

Як толькі ён паправіцца, паліцыя збіраецца выслухаць яго версію здарэння, перш чым прад'яўляць якія-небудзь абвінавачанні.

AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі