У аўтааварыі ў Тайландзе пацярпеў адзін беларус

Грамадзянін Беларусі атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні ў выніку аварыі турыстычнага аўтобуса ў Тайландзе, якая здарылася 27 лютага.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС, гэта мінчук 1962 года нараджэння. беларус дастаўлены ў шпіталь, дзе яму аказана неабходная дапамога. У аўтобусе, які перакуліўся на шашы Патая — Бангкок, было 38 чалавек, у асноўным турысты з Расіі. Загінулі два чалавекі, яшчэ адзін цяжка паранены, каля 20 чалавек атрымалі лёгкія раненні, паведамляе БелаПАН.

Па інфармацыі сайта "Gazeta.ru", турысты набылі тур па неафіцыйнай дамове і не могуць разлічваць на грашовую кампенсаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі