У аўтааварыю ў Адэскай вобласці трапіў аўтобус з Беларусі
Пасажыр беларускага мікрааўтобуса загінуў ў аўтааварыі ў Адэскай вобласці Ўкраіны. Яшчэ сямёра атрымалі раненні. Як паведамляе "Репортер", прычынай стала сутыкненне мікрааўтобуса Mercedes з грузавым аўтамабілем "КамАЗ" у ноч на 7 чэрвеня. Загнуламу беларусу было 43 гады, ён сканаў на месцы аварыі. Астатнія 7 пацярпелых векам ад 40 да 43 гадоў шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Цяпер праваахоўнікі расследуюць акалічнасці ДТЗ. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца мікрааўтобуса - 40-гадовы беларус значна перавысіў хуткасць. Стаж кіроўцы, вінаватага ў аварыі, - 10 гадоў.
Цяпер праваахоўнікі расследуюць акалічнасці ДТЗ. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца мікрааўтобуса - 40-гадовы беларус значна перавысіў хуткасць. Стаж кіроўцы, вінаватага ў аварыі, - 10 гадоў.