У аўташколах Мінскай вобласці можна прымерыць на сябе “п’яныя акуляры”

Незвычайную практыку ўвялі супрацоўнікі ўпраўлення ДАІ па Мінскай вобласці: яны прапануюць курсантам аўташколаў паглядзець на свет вачыма нецвярозага кіроўцы. Курсантам даюць адмысловыя акуляры, якія скажаюць рэальнасць. Надзяваючы іх, можна сабе ўявіць, што і як бачыць чалавек з канцэнтрацыяй алкаголю ў крыві ў два-тры праміле. Прыбор “п’яныя акуляры” беларускія міліцыянты прывезлі з Нямеччыны. Ён падобны да гарналыжнай маскі. Варта яго надзець, як навакольная рэчаіснасць мяняецца. Перыферычны зрок знікае, рэальнасць робіцца мутнай, прадметы злёгку раздвойваюцца.

Дарэчы такія акуляры бываюць рознымі. Некаторыя мадэлі імітуюць стан лёгкага алкагольнага ап’янення, калі ў крыві меней за праміле алкаголю, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі