У аўторак дадуць цяпло ў дзіцячыя садкі, школы і лякарні Мінска

У аўторак дадуць цяпло ў дзіцячыя садкі, школы і лякарні Мінска

У аўторак, 3 кастрычніка, пачнецца ацяпляльны сезон для першай групы спажыўцоў цяпла. У гэтую групу ўваходзяць медустановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, школы і дзіцячыя садкі, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі. Адпаведнае рашэнне сёння прынялі ў Мінгарвыканкаме, перадаюць "Мінск-Навіны".

Па словах начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марыны Малаевай, рашэнне грунтуецца на існуючых умовах надвор'я і прагнозе надвор'я.

У другую групу спажыўцоў уваходзіць жыллёвы фонд, інтэрнаты, гатэлі, навучальныя ўстановы. Там ацяпленне ўключаюць, калі сярэднясутачная тэмпература на працягу 5 сутак трымаецца на ўзроўні +8 градусаў і ніжэй. Апошняя, трэцяя група спажыўцоў — грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы ды іншыя аб'екты. 

Дарэчы, мінулы ацяпляльны сезон скончыўся сёлета ў траўні. 5 траўня спынілі падачу цяпла ў жылфонд сталіцы, а 6-га — у школы, садкі, лякарні ды іншыя аб'екты першай групы спажыўцоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі