У аўторак і сераду па Беларусі пройдуць ураганы
Беларусь ахіне няўстойлівае і даждлівае надвор’е. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Па яе словах, у аўторак і сераду варта чакаць шквалістага ветру. Фядотава: “Будзе пераважаць няўстойлівае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, навальніцы. У асобных раёнах пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру. Месцамі моцныя залевы. У другой палове тыдня на тэрыторыю краіны пранікне халоднае паветра з Балтыкі і стане заўважным дыханне восені".
Дажджы, дарэчы, будуць перамяжацца са спёкай: на паўднёвым ўсходзе краіны на пачатку тыдня яшчэ будзе да 32 градусаў.
А халоднае паветра з Балтыкі ў дургой палове тыдня накрые большую частку краіны. Удзень чакаецца +15...+22, уначы +7...+14 градусаў. Па словах сіноптыкаў, у выходныя таксама захаваецца няўстойлівае, даждлівае надвор’е.