У аварыі пад Лагойскам загінулі пяць чалавек
Пяць чалавек загінулі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння 12 чэрвеня ў Лагойскім раёне. Як паведамляе БелаПАН, зранку 12 чэрвеня пад Лагойскам "Фольксваген" пад кіраваннем 60-гадовага пенсіянера выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з "БМВ", за рулём якога знаходзіўся 52-гадовы мэнэджэр. Ад удару "БМВ" кінула пад колы аўтацягніка "Івеко", які рухаўся насустрач. У выніку сутыкнення з грузавіком загінулі кіроўца "БМВ", яго жонка, дачка, унучка і сын.