У “Аватара” з'явіцца працяг

Рупэрт Мэрдак, уладальнік News Corporation, якой належыць кінакампанія 20th Century Fox і якая выпусціла фільм “Аватар”, абвясціў пра пачатак падрыхтоўкі да здымак працягу карціны.  Паводле словаў Мэрдака, “у Джэймса Кэмерана ёсць некалькі добрых ідэяў па змесце сіквела”, і кампанія збіраецца рэалізаваць адну з іх. У той жа час ён заклікаў аналітыкаў “не разлічваць на хуткую прэм'еру фільма”, бо Кэмеран, як правіла, працуе над сваімі праектамі павольна і рупліва.

Што ж тычыцца дыскавых выданняў “Аватара”, то Мэрдак удакладніў, што яны будуць выпушчаныя да 30 чэрвеня. У дадатак ён аспрэчыў чуткі пра тое, што на дысках выйдзе 3D версія карціны, падкрэсліўшы, што тэхналогіі яшчэ не дасягнула патрэбнага ўзроўню.

Нагадаем, што паводле апошніх звестак сусветныя касавыя зборы “Аватара” перавысілі два мільярды долараў.

Фота: topnews24

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі