У Бабруйскім раёне ўпаў самалёт, загінуў лётчык-інструктар

Лёгкаматорны самалёт упаў у Бабруйскім раёне. Загінуў лётчык-інструктар.  Вось што паведаміў Еўрарадыё Віталь Навіцкі, начальнік прэсавай службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях:

"12 ліпеня ў вёсцы Токары Бабруйскага раёна падчас выканання вучэбнага палёта ўпаў лёгкаматорны самалёт. Загінуў лётчык-інструктар".

Цяпер праводзіцца расследаванне абставінаў здарэння.

Нагадаем, апошняя аварыя лёгкаматорнага самалёта ў Беларусі адбылася ў пачатку красавіка сёлета. Тады самалёт, у якім знаходзілася два чалавекі, пацярпеў аварыю на гомельскім аэрадроме.  Адзін з членаў экіпажу ў стане сярэдняй цяжкасці патрапіў у бальніцу, лекары дыягнаставалі ў яго кампрэсійны пералом хрыбта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі