У Бабруйску адна сям’я ўзяла 23 крэдыты і павесіла іх на паручыцеляў
Сям’я бабруйчанаў цягам колькіх год узяла 23 крэдыты, а пасля крызісу не змагла іх выплаціць. Толькі за 2008 год агульная сума завінавачанасцяў банкам перавысіла 25 тысяч долараў, піша “Камсамолка”.
Адказнасць за выплату большасці гэтых крэдытаў лягла на паручыцеляў — гэта 12 чалавек, якія працуюць на тым самым заводзе. На адной з жанчынаў, якая вырашыла некалі дапамагчы сваёй калезе, цяпер ляжаць 15 тысяч долараў са штрафамі — такой выявілася цана дапамогі.
Спецыялісты ў банкаўскай сферы каментуюць гэты выпадак наступным чынам: да 2008 году ў Беларусі не вяліся дасье на тых, хто бярэ крэдыт. Але паўтара года таму бюро крэдытных гісторыяў пачало працаваць і туды заносяць усю інфармацыю пра завінавачанасці чалавека перад банкамі.
Таму цяпер узяць неабмежаваную колькасць крэдытаў нельга. Да таго ж чалавека, які спрабуе ўтоіць нейкі крэдыт пры атрыманні новай пазыкі, чакае крымінальная адказнасць за падачу непраўдзівай інфармацыі.