У Бабруйску прайшоў ператрус у актывісткі "Гавары праўду"
На кватэры ў бабруйскай актывісткі "Гавары праўду" Алены Мядзведзевай адбыўся ператрус. Праводзіўся ён у межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 снежня ў Мінску, паведамляе Радыё Свабода.
Як паведаміла актывістка, вобшук пачаўся а палове на дзявятую. Яго праводзілі чацвёра супрацоўнікаў у цывільным. Панятых прывезлі з сабою.
Як распавяла Мядзведзева, заабралі шаснаццаць бланкаў пасведчанняў ініцыятыўнай групы, сшыткі з запісамі, некалькі дыскаў. Забралі таксама кнігу Карбалевіча "Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт".
Мядзьведзева была каардынатаркай бабруйскага штаба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Два разы яе выклікалі на допыт у КДБ усё па той жа крымінальнай справе, якая стала нагодай для ператрусу.