У Бабруйску спыненая судовая справа, распачатая супраць актывіста БХД

У чацвер у Бабруйску адбыўся суд на актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўгенам Васьковічам. Суддзя Наталля Чарапуха спыніла адміністрацыйную справу, не знайшоўшы складу правапарушэння ў дзеяннях Васьковіча.  Адзіны прадстаўлены міліцыянтамі сведка здарэння беспрацоўны Генадзь Кушнер блытаўся ў паказаннях. Іншыя сведкі, якія б маглі пацвердзіць правапарушэнне, на суд не з’явіліся.

Нагадаем, Яўген Васьковіч у красавіку быў затрыманы і збіты міліцыянтамі за тое, што на хакейным матчы юніёрскага чэмпіянату свету паміж зборнымі Беларусі і ЗША размахваў бел-чырвона-белым сцягам і крычаў “Беларусь, наперад!”.

"На пытанне пра тое, ці выкарыстоўваў я лаянку ў размове з міліцыянтамі, старэйшы сяржант Арцём Сілкін, адзін з тых, хто мяне затрымліваў, адказаў, што я, маўляў, гаварыў на замежнай мове, — распавёў Еўрарадыё Яўген Васьковіч. — Хоць я гаварыў па-беларуску. Зараз вытворчасць па справе спыненая, але канчатковага закрыцця прыйдзецца чакаць да 18 чэрвеня. Калі пракурор не абскардзіць рашэнне суда, то справа будзе аўтаматычна скончаная".

Глядзі таксама:

“Бабруйскі кур'ер” шукае сведкаў збіцця карэспандэнта

Суд над бабруйскім актывістам БХД Яўгенам Васьковічам зноў адкладзены

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі