У Бабруйску ўпершыню пачаліся масавыя зніжкі (Фота)

Амаль усе дзяржаўныя прадпрыемствы ў гэтым годзе ўпершыню прапанавалі пакупнікам зніжкі: “Бабруйсктрыкатаж”, “Калінка”, “Камінтэрн”, “Надэкс”, “КіС”, “Атлант”, “Гарызонт”, “Луч”, “Галантэя” і іншыя прапануюць набыць свае тавары па зніжаных на 15 - 30% коштах.
У Бабруйску, які славіцца колькасцю крамаў і гандлёвых кропак, зніжкі на тавары часцей можна пабачыць на рынку, чым у крамах.

Амаль кожны гандлёвы намёт так ці інакш прапаноўвае даволі істотную святочную зніжку. На Цэнтральным рынку горада можна набыць вопратку ці бытавую тэхніку па вельмі нізкіх коштах. Зніжкі прапануюць ўсе.

І хоць тавары на кірмашы часта даволі нізкай якасці, вопратка турэцкая, электроніка кітайская, пакупнікоў менш не робіцца нават ў маразы.







Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі