У Бабруйску збіраюць сродкі на аперацыю дзяўчыне, якую пакусалі сабакі
Збор сродкаў на аперацыю дзяўчыне, якую пакусалі сабакі, абвешчаны ў Бабруйску. Нагадаем, што летась у лістападзе на дваццацігадовую бабруйчанку Таццяну Шараеву напала зграя сабак. Выпадак і адвага неабыякавага мінака ўратавалі дзяўчыне жыццё - рэанімабілем яе тэрмінова даставілі ў Магілёўскую абласную больніцу, дзе ёй ампутавалі правую руку.
Зараз стан Таццяны ацэньваецца лекарамі як нармальны, яе рыхтуюць да пратэзіравання. Але да канца лячэння далёка: дзяўчына ўжо перанесла дзве аперацыі па перасадцы скуры (на прадплеччы і галаве), патрэбныя яшчэ дзве. Таццяна спадзяецца набыць нямецкі пратэз, кошт якога складае каля 4000 еўра. Але такіх грошай у яе сям’і няма.