У Бабруйску з’явіцца чацвёртая ў краіне дзіцячая SOS-вёска

З’яўленне чацвёртай у краіне дзіцячай SOS-вёскі плануецца ў Бабруйску. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік на сустрэчы з прадстаўнікамі Беларускага фонда “SOS-дзіцячая вёска” і аўстрыйскай міжнароднай дабрачыннай арганізацыяй “SOS-Kinderdorf International”. Нагадаем, на сённяшні дзень у Беларусі распачалі працу і дзейнічаюць ужо тры SOS-дзіцячыя вёскі — у Бараўлянах (з 1995 года), у Мар’інай Горцы (з 2004-га) і ў Магілёве (з 2009-га).

Будаўніцтва бабруйскай SOS-вёскі знаходзіцца на стадыі ўзгаднення, але верагоднасць паспяховасці праекта вялікая.

Дзіцячая SOS-вёска — гэта асаблівы тып дзіцячых дамоў з доўгатэрміновым выхаваннем, набліжаным да хатняга. Скіравана на дапамогу дзецям, што засталіся без бацькоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі