У Бабруйску з’явілася медыцынская “гарачая лінія”

У Бабруйску стварылі “гарачую лінію” па пытаннях медыцынскага абслугоўвання. Цяпер усе ахвотныя змогуць выказаць свае заўвагі і прапановы па працы медыцынскіх установаў горада, паскардзіцца на некампетэнтнасць лекараў ці нізкую якасць паслуг. “Гарачая лінія” будзе працаваць з 8.30 да 16.30 штодня (акрамя суботы і нядзелі) па нумары 44-97-97.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі