У Бабры невядомыя пашкодзілі помнік Герою Савецкага Саюза
Другі год запар з 8 на 9 траўня ў мястэчку Бобр, што ў Крупскім раёне, невядомыя псуюць помнік Герою Савецкага Саюза, афіцэру СМЕРШа Васілю Чабатарову. Летась яго аблілі чорнай фарбай, сёлета збілі частку пліты і зорку. Міліцыянты дапыталі ў гэтай справе мясцовага жыхара, вядомага мастака Алеся Пушкіна. Аднак ён толькі вярнуўся з Польшчы, пра што сведчаць адзнакі ў яго пашпарце. Таму прэтэнзіяў у міліцыянтаў да яго няма.
Дарэчы, летась Пушкін правёў у пастарунку ў Крупках трое сутак, але яго віну даказаць праваахоўнікі не здолелі, адзначае сайт nn.by.
Дарэчы, летась Пушкін правёў у пастарунку ў Крупках трое сутак, але яго віну даказаць праваахоўнікі не здолелі, адзначае сайт nn.by.