У бацькоў Севярынца кадэбісты забралі аргтэхніку і 2,5 тысячы ўлётак

Ператрус прайшоў сёння. Дома пры гэтым быў толькі Кастусь Севярынец — бацька Паўла. Маці, Таццяна Севярынец, купляла рэчы для перадачы Паўлу, якога трымаюць у СІЗА КДБ.  Каб трапіць у кватэру, прадстаўнікі спецслужбаў прадставіліся работнікамі водаканалу. Панятых яны прывялі з сабой.

Як паведаміла ў эфіры Еўрарадыё Таццяна Севярынец, спіс забраных рэчаў склаў чатыры аркушы. Падчас ператрусу кадэбісты забралі ўсе паперы, напісаныя ад рукі, — незалежна ад таго, каму яны належаць. Таксама з сабой яны забралі сістэмны блок ад камп'ютара і ноўтбук, на якім працуе журналіст Кастусь Севярынец. Рзам з творчымі матэрыяламі Севярынца-бацькі на ноўтбуку захоўваўся пераклад кнігі Паўла Севярынца "Люблю Беларусь": Кастусь Севярынец акурат перакладаў скнігу сына на расійскую.

Таксама ў Севярынцаў сканфіскавалі 2579 ўлётак выбарчых за кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Усе ўлёткі да адной пералічылі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі