У бацькоў Сяргея Скрабца канфіскуюць маёмасць

Сёння Мінскі гарадскі суд вынес вердыкт — канфіскаваць маёмасць бацькоў апазіцыйнага палітыка, намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргея Скрабца.
Адразу пасля арышту Скрабца праваахоўныя органы апісалі маёмасць — яго, яго брата Аляксандра і яго бацькоў. Бацькі былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў двойчы абскарджвалі рашэнне аб канфіскацыі іх маёмасці.

І двойчы суд Першамайскага раёна прызнаваў іх заяву слушнай. Цяпер гарадскі суд пастанавіў канфіскаваць маёмасць. Гэта — мэбля, халадзільнік, тэлевізар, сантэхніка і гэтак далей. Усё куплялася амаль 30 гадоў таму.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі