У банках пакуль можна перавесці рублёвыя ўклады ў валютныя

5 студзеня магілёўцы, якія маюць рублёвыя уклады, паспяшаліся ў банкі, каб уратаваць грошы. Як паведамілі “Еўрарадыё” у“Беларусбанку” і “Белзнешэканомбанку”, чэргі у некаторых аддзяленнях утварыліся яшчэ з раніцы.
Людзі здымаюць свае ўклады і пераводзяць іх у валюту. “Пакуль праблемаў з гэтым няма. Напрыклад, уклад у рублях можна перааформіць на новых умовах у долары. Гэтая працэдура не вельмі простая і зойме 20 – 30 хвілін, — распавялі “Еўрарадыё” ў 81-м аддзяленні “Беларусбанка” Магілёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі