У Баранавічах абакралі ўсе медустановы горада
Амаль на паўтара мільёна рублёў абакраў медустановы горада Баранавічы Брэсцкай вобласці 29-гадовы мясцовы жыхар. Ён зрабіў гэта з дапамогай электроннай карткі, якая выкарыстоўвалася
падчас запраўкі палівам аўтамабіляў цэнтральнай паліклінікі. Картку
разам з пінкодам махляру перадаў знаёмы, які скраў “чароўны ключ” да
АЗС у памяшканні галоўнага мяханіка паліклінікі.
За дзесяць дзён верасня ўладальнік скрадзенай электроннай карткі бясплатна заліў у бак свайго аўтамабіля 750 літраў бензіну. Зараз абодва парушальнікі знаходзяцца пад следствам, паведамляе газета “Рэспубліка”.