У Баранавічах адлавілі паўтысячы бяздомных сабак

550 бадзяжных сабак адлавілі і ўсыпілі толькі ў гэтым годзе работнікі Баранавіцкай спецаўтабазы. Дарэчы, і летась за такі ж час ,як паведамляе газета “ Наш край”, было адлоўлена столькі ж сабак, у якіх не было гаспадароў. Гарадскія ўлады пакуль нічога не робяць, каб карэнным чынам змяніць сітуацыю. Прынамсі, грамадская арганізацыя "Міласэрнасць" неаднаразова звярталася да кіраўніцтва горада з прапановай стварыць прытулак для жывёл. Але на гэтыя прапановы чыноўнікі не адгукнуліся. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі