У Баранавічах алкаголікам прапаноўвалі напой “Максімка-2”
400 пяцілітровых спецбутэлек з вадкасцю “Максімка-2” канфіскавалі міліцыянты ў жыхара Баранавіч. 2 тоны яе ён захоўваў у сваім гаражы. Звычайна, гэтую вадкасць выкарыстоўваюць аўтамабілісты пры абледзяненні
шкла, аднак гаспадар прапаноўваў “спірт” мясцовым алкаголікам.
Іх, дарэчы, у раёне хапае. Рэгіянальны дыспансер пабіў усе свае папярэднія рэкорды: на ўліку ў ім цяпер стаіць больш за 4500 алкаголікаў, часам нават цэлымі сем’ямі.
Паведамляецца, што распаўсюдніка “Максімкі” цяпер чакае суд і, праўдападобна, штраф у памеры каля 1600 долараў.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы