У Баранавічах асудзілі завуча за выпраўленні ў класным журнале

Былую завуч адной з баранавіцкіх школ, якая ў класным журнале выпраўляла адзнакі выпускнікам, пакаралі штрафам у памеры 40 базавых велічынь.  Як паведаміў следчы баранавіцкай пракуратуры Дзяніс Макарэвіч, намеснік дырэктара школы выправіла ў класным журнале выніковыя адзнакі вучаніцы 11-га класа. Палепшаныя такім чынам адзнакі трапілі і ў атэстат аб сярэдняй адукацыі.

Расследуючы гэтую крымінальную справу, супрацоўнікі пракуратуры высветлілі, што змяніць адзнакі завуча папрасіла дырэктар школы, якую ўжо таксама знялі з пасады. Дарэчы, да гэтага за адзінаццацікласніцу прасілі і класнага кіраўніка, і настаўнікаў, але яны не пайшлі на сустрач і паставілі такія адзнакі, якія вучаніца і заслугоўвала.

Як высветлілася, падобныя выпадкі былі і ў дачыненні да іншых вучняў гэтай школы. Што датычыцца дзяўчыны, то незаслужаныя адзнакі ў атэстаце давядзецца выпраўляць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі