У Баранавічах дырэктар скраў грошы ў свайго прадпрыемства
Супраць кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў харчовай прамысловасці з Баранавіч распачатая крымінальная справа за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Як паведаміў начальнік баранавіцкага аддзела па барацьбе з эканамічнай
злачыннасцю Алег Прусевіч, дырэктар заключыў дамову з адной з мінскіх
фірмаў на пастаўку тавараў тэхнічнага прызначэння на суму 360 мільёнаў
рублёў.
Але, як мяркуюць эксперты, кошт гэтага тавара быў завышаны, што прывяло да стратаў баранавіцкага прадпрыемства. Яны ацэньваюцца ў 55 мільёнаў рублёў.
“Не выключана, што такіх кантрактаў было шмат”, гаворыць Алег Прусевіч. Калі гэта будзе даказана, былому кіраўніку пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы