У Баранавічах дзейнічаюць злодзеі-«рэпарцёры»
Своеасаблівы кватэрны крадзёж зарэгістраваны ў Баранавічах. Да пенсіянеркі завіталі дзве незнаёмыя жанчыны. Яны прадставіліся супрацоўніцамі мясцовай тэлестудыі «Intex» і
папрасілі даць інтэрв’ю. Пакуль адна з візіцёрак распытвала бабульку
пра жыццё і лёс, другая агледзела кватэру.
Пасля іх сыходу гаспадыня выявіла знікненне 2050 долараў і 900 тысяч рублёў. Прыкметаў «рэпарцёрак» яна не запомніла, бо мае кепскі зрок.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Пасля іх сыходу гаспадыня выявіла знікненне 2050 долараў і 900 тысяч рублёў. Прыкметаў «рэпарцёрак» яна не запомніла, бо мае кепскі зрок.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы