У Баранавічах каля будучага лядовага палаца ледзьве не адбыўся выбух

З-за безадказнасці супрацоўнікаў мінскай фірмы "Энергажылпрамбуд" у Баранавічах ледзьве не адбылася трагедыя.

Сталічныя спецыялісты займаліся пракладкай лініі энергазабеспячэння будучага лядовага палаца і наскрозь прабілі газавую трубу, якая была пад ціскам.

Калі ў газавую службу паступіла паведамленне, што на скрыжаванні вуліц Вагонная і Шаўчэнкі прабіты газаправод дыяметрам 50 сантыметраў, мясцовыя спецыялісты адразу выехалі на месца.

Ціск у трубе знізілі да адной атмасферы, але асфальт пад прабоінай вібрыраваў. Яны капалі ўручную, баяліся, каб не было іскраў пры ўдары аб камень - інакш выбух.

Зваршчыкі справіліся з сваёй здачай хутка, праўда, 23 тысячы кубоў блакітнага паліва ў паветра ўсё ж уцякло. Страты склалі 12 мільёнаў рублёў.

Высветлілася, што мінскія спецыялісты пракладалі кабель незаконна - яны не ўзгаднілі праект з гарадскімі службамі. Цяпер ім давядзецца кампенсаваць усе выдаткі.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі