У Баранавічах навучыліся пазбаўляцца ад стратных прадпрыемстваў

Большая частка працаўнікоў баранавіцкага мяса-кансервавага камбіната можа застацца без працы. Прычына - далучэнне прадпрыемства да такога ж камбінату з горада Бяроза.  Рашэнне аб іх зліцці прымалася на ўзроўні аблвыканкаму, якому і належыць кантрольны пакет акцый вытворцаў. Ні пажаданні, ні патрабаванні працоўных, якіх дарэчы на камбінаце каля 600 чалавек, не былі ўлічаныя.

Улады на агульным сходзе абвесцілі прысуд: прадпрыемства стратнае, мае крытычную лічбу зношанасці фондаў – аж 85%, а грошай на новае абсталяванне няма.

Гарадскія ўлады абяцаюць, што ніхто пасля рэарганізацыі без працы не застанецца.

Адзначым, што ў Баранавічах навучыліся пазбаўляцца ад стратных прадпрыемстваў. Раней такім жа чынам перастала існаваць баваўняная фабрыка.  

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі