У Баранавічах незамацаваныя “Жыгулі” забілі мужчыну

“Жыгулі”, не замацаваныя на калодкі, а толькі падпёртыя дамкратамі, сталі прычынай гібелі 47-гадовага жыхара Баранавічаў. Мужчына прапанаваў суседу дапамогу ў рамонце машыны. Гаспадар хацеў замацаваць машыну, аднак памагаты сказаў: “Добра і так”, ды палез пад аўто. Астатнія работнікі пайшлі ў гараж, а “Жыгулі”, што стаялі на вуліцы на  дамкратах, абсунуліся на рамонтніка.  Калі 2-тонную машыну паднялі, чалавек быў нежывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі