У Баранавічах пашылі першую партыю масак (Фота)
На Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні пашылі першую партыю марлевых павязак. 5 тысяч 300 масак ужо адгрузілі ў баранавіцкія аптэкі. Каштуюць яны 1600 рублёў.
Гэта амаль у пяць разоў даражэй, чым замежныя аналагі, якія яшчэ
нядаўна прадаваліся ў аптэках. На самім прадпрыемстве адзначылі, што
другая партыя масак будзе ўдвая большай за першую і да панядзелка
паступіць да замоўцы — прадпрыемства “Белфармацыя”.
Там таксама падкрэслілі, што магутнасцяў Баранавіцкага аб’яднання бракуе, таму ахоўныя маскі будуць вырабляць і іншыя швейныя вытворчасці краіны, піша “INTEX-PRESS”.
“Людзі купляюць баранавіцкія маскі, — сказала фармацэўт адной з цэнтральных аптэк горада, – па-мойму, яны лепш за імпартныя, бо іх можна памыць, пагладзіць і зноў надзець”.