У Баранавічах прайшла паніхіда па загінулых пілотах МІГ-29

У Баранавічах развіталіся з загінулымі 23 верасня лётчыкамі Сяргеем Каваленкам і Аляксандрам Жыгайлам. Паніхіда адбылася 26 верасня ў былым Доме афіцэраў. Праводзіць пілотаў у апошні шлях маглі ўсе ахвочыя. Аляксандра Жыгайлу пахавалі ў Магілёве, адкуль ён родам. Сяргея Каваленку пахавалі ў Бярозе, дзе ён працяглы час жыў і дзе прайшло шмат год яго службы, паведамляе БелаПАН.







Нагадаем, што 23 верасня каля 17.00 пад Ганцавічамі ў часе планавых палётаў пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях разбіўся самалёт МІГ-29. Паводле інфармацыі Міністэрства абароны, пілоты адводзілі машыну ад населеных пунктаў, да лясоў і балот, дзе і адбылося катастрофа. На факце здарэння распачалі крымінальную справу.





Фота: Intex-press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі