У Баранавічах прымушаюць падпісацца на “Наш край”

Выкладчыкаў баранавіцкага ліцэя прымушаюць падпісацца на дзяржаўную газету “Наш край”. Аб’ява пра тое, што ў выдання цяжкае фінансавае становішча і ўсім неабходна аформіць на яго падпіску, з’явілася нядаўна на інфармацыйнай дошцы ў навучальнай установе. Трэба адзначыць, што на “Іх край”, як у народзе называюць раёнку, многіх кіраўнікоў раней вымушалі афармляць ведамасную падпіску. Такім чынам, гэтае выданне выпісваюць амаль усе прадпрыемствы і калгасы.

Пры гэтым, у залежнасці ад колькасці працоўных, выпісваецца пэўная колькасць асобнікаў. Газета выходзіць тры разы на тыдзень накладам 16 тысяч асобнікаў. Значная частка яе чытачоў — вяскоўцы, якіх угаворваюць падпісацца паштальёны.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі