У Баранавічах распачалі крымінальную справу на станочніка за кавалак торта

Як інфармуе газета Intex-press, жанчыны былі ў гасцях. Адна з іх узяла талерку з тортам для сваёй маці. На шляху да прыпынку грамадскага транспарту жанчыны і сустрэлі хулігана. Спачатку ён выбіў з рук у адной жанчыны талерку з тортам, у другой сарваў з галавы і кінуў на зямлю капялюш і акуляры. Пры гэтым нават спрабаваў нанесці ўдар.



Міліцыянты неўзабаве затрымалі 23-гадовага мужчыну, станочніка аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства". За напад на жанчын жыхар Баранавічаў можа правесці ў зняволенні да 3 гадоў.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі