У Баранавічах сабралі 1200 подпісаў супраць ліквідацыі кірмаша

Баранавіцкія прадпрымальнікі сабралі 1200 подпісаў пад адозваю да кіраўніка Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, КДК і кіраўніцтва Баранавічаў. Людзі пратэстуюць супраць закрыцця кірмаша “Пятачок”. Кірмаш месціцца ў цэнтры горада. На ягоным месцы ўлады сабраліся будаваць гандлёва-офісны цэнтр. Раней прадпрымальнікам з кірмаша абяцалі даць месцы ў гэтым цэнтры. Але цяпер высветлілася, што месца ім усё ж не будзе.

Лідэр прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус працытаваў зварот да ўладаў і Дзяржкантролю: “У Баранавічах ліквідуюць рынак. Выкупіў яго прадпрымальнік, які карыстаецца падтрымкай старшыні гарвыканкама. Просім спыніць сквапнасць”.

У суботу прадпрымальнікі спрабавалі правесці на кірмашы сход, але 15 міліцыянтаў сарвалі яго. Тады людзі сабраліся ў офісе Чарнавуса, дзе пастанавілі змагацца за кірмаш. Мікалай Чарнавус мае намер звярнуцца да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Ваньковіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі