У Баранавічах скралі бялізны на 100 тысяч долараў

Амаль на 230 мільёнаў рублёў (каля 107 тысяч долараў) скралі бялізны службовыя асобы баранавіцкага баваўнянага аб’яднання. Крымінальная справа распачатая супраць начальніка бюро па ўліку сыравіны, эканаміста аддзела збыту і аднаго з былых баваўняншчыкаў. Высветлілася, што з сакавіка 2005 года яны, нібыта, адпраўлялі ў барысаўскі “Прамсельаграснаб” тэкстыльныя тавары. Аднак дакументы былі фальшывымі і ніхто ў Барысаве бялізну не атрымліваў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі