У Баранавічах шукалі бомбу у кінатэатры, "мінёра" злавілі (фота)

Да касіркі падышоў нейкі мужчына і сказаў пра гэта, а яна ўжо патэлефанавала праваахоўнікам.



З "Кастрычніка" неадкладна эвакуявалі людзей, а бліжэйшую тэрыторыю ачапілі, яе правяралі сабакі. Гарадскія аўтобусы не спыняліся на прыпынку грамадскага транспарту каля кінатэатра.



Для праверкі спатрэбілася амаль дзве гадзіны, пасля чаго сапёры і выратавальнікі з'ехалі, а міліцыя зняла ачапленне, інфармуе intex-press.by. Ніякага выбуховага прыстасавання, верагодна, не знайшлі. Неўзабаве затрымалі 24-гадовага "мінёра", які быў у стане алкагольнага ап'янення, распачатая крымінальная справа.



Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі