У Баранавічах у цырку-шапіто трое дзяцей упалі з арэляў
Няшчасны выпадак адбыўся 20 кастрычніка падчас гастроляў у горадзе прыватнага цырка.
Арэлі былі замацаваныя трасамі. Па папярэдніх дадзеных, з-за абрыву троса з арэляў ўпалі трое дзяцей: дзве дзяўчынкі і хлопчык. Іх адвезлі ў лякарню, адкуль хлопчыка неўзабаве адпусцілі. А дзяўчынак пакінулі ў траўматалагічным аддзяленні.
На 22 кастрычніка медыкі ацэньваюць стан дзяўчынак як здавальняючы. Пагрозы іх жыццю няма, паведамляе БелаПАН.