У Баранавіцкім раёне па вёсцы шпацыраваў воўк
У баранавіцкую вёску Дзеткавічы зайшоў воўк, чаго не здаралася даўно. Звер спакойна шпацыраваў па вёсцы і не саступіў дарогі мясцоваму жыхару Пятру Дэколу, які адвячоркам ішоў праз яблыневы сад да сядзібы бацькоў. Добра, што чалавек меў ліхтарык і, свецячы ім зверу ў вочы, рэціраваўся ў хату. А ў вёсцы заходзіліся енкам сабакі. Паляўнічых у Баранавіцкім раёне значна паменела, бо рэгістрацыя стрэльбы і дазвол на адстрэл каштуе ўсё даражэй, і людзі здаюць зброю.
У вакольных вёсках Дзеткавічы, Дэколы і Хаткі няма ніводнага паляўнічага, затое ў лясох павялічылася колькасць ласёў, дзікоў, ваўкоў, баброў, якія ўсё смялей наведваюць ннаселеныя пункты.
У вакольных вёсках Дзеткавічы, Дэколы і Хаткі няма ніводнага паляўнічага, затое ў лясох павялічылася колькасць ласёў, дзікоў, ваўкоў, баброў, якія ўсё смялей наведваюць ннаселеныя пункты.