У Баранавіцкім раёне страляюцца хлопцы

У баранавіцкі шпіталь з агнястрэльным раненнем дастаўлены 22-гадовы беспрацоўны гараджанін.  Хлопец спрабаваў звесці рахункі з жыццём з дапамогай бацькоўскай стрэльбы. Уратавала яго тое, што ён цэліўся ў правы бок грудзей, а не ў сэрца. Высветлілася, што ён быў п'яны.

А вось 20-гадовага жыхара вёскі Мілавіды Баранавіцкага раёна ўратаваць няўдалося. Прычыны, якія прывялі да таго, што хлопец застрэліўся, высвятляюцца. Ужо вядома, што ён злоўжываў спіртнымі напоямі, але апошнія тры дні перад трагедыяй не піў увогуле.

Намеснік галоўнага лекара «хуткай дапамогі» Пётр Крантоўскі лічыць, што ў час выхаду з запою людзі схільныя да псіхозу. А гэта можа прывесці да суіцыду.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі