У Баранавіцкім раёне ўшанавалі памяць старшыні калгаса, застрэленага ў 1964-м
Памяць старшыні калгаса Браніслава Вільчкоўскага ўшанавалі ў вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна. Там прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да яго 80-годдзя з
дня народзінаў. Браніслаў Вільчкоўскі быў забіты ў 1964 годзе стрэлам
са стрэльбы ў акно падчас пасяджэння праўлення калгаса.
Паводле адной з версій, вясковец, які не хацеў уступаць у калгас, застрэліў старшыню за тое, што той "адрэзаў" у яго кавалак зямлі.
На ўрачыстасцях паплечнікі Вільчкоўскага згадвалі, як шмат ён зрабіў для кагласа, усклалі кветкі да помніка, выставілі ганаровы каравул.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы